Ілава (Польшча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ілава[2] (польск.: Iława) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ілаўскага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Горад размешчаны на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У 1975—1998 гадах адміністрацыйна ўваходзіў у склад Альштынскага ваяводства.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Горад знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[3]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памезаніі і на тэрыторыі, якую з XVI ст. называлі Верхняй Прусіяй (ням.: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[4]. У адміністрацыйных межах горада знаходзіцца самы вялікі востраў на тэрыторыі Польшчы — Вялікая Жулава[5], на які можна патрапіць на пароме[6]. Горад знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які вызначаецца чыстатой паветра і разнастайнасцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Ландшафтны парк Ілаўскае Паазер’е[7].
Ілава — цэнтр адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе паблізу горада знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачання Сарнувэк і Тлакавіска, дзе адпачываюць журналісты[8][9]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны Элблонгскі канал[10]. Перад Другой сусветнай вайной горад называлі «пярлінай Оберланда»[11]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін з некалькіх у свеце цэнтраў навучання капітанаў марскіх перавозак і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манеўраваць марскімі суднамі з дапамогай мініяцюрных мадэлей[12]. Горад называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там найстарэйшага фестывалю гэтага жанру музыкі ў Еўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[13]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візітаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы Папа Рымскі плаваў каякам з моладдзю[14]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Святога Якуба — аднаго з самых важных хрысціянскіх шляхоў пілігрымак у свеце), якая вядзе да кафедры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.