Імператарская прэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імператарская прэмія (лац.: Praemium Imperiale) — узнагарода дзеячам мастацтва «за іх дасягненні, міжнародны ўплыў, які яны аказалі на сваё мастацтва, духоўнае ўзбагачэнне ўсёй сусветнай супольнасці». Заснавана ў 1988 годзе па прапанове імператара Японіі ў гонар 100-годдзя Асацыяцыі мастацтваў Японіі і памерлага прынца Такамацу, які быў ганаровым заступнікам асацыяцыі на працягу 58 гадоў. Кандыдаты на прэмію вылучаюцца экспертамі міжнароднага класа[1]. Прысуджаецца Японскай мастацкай асацыяцыяй у пяці катэгорыях: жывапіс, скульптура, архітэктура, музыка, кіно/тэатр. Лаўрэаты атрымліваюць суму ў 15 мільёнаў ен (каля 110 тыс. €).
Уручаецца прынцам Хітаці, ганаровым заступнікам Асацыяцыі мастацтваў Японіі.