Імперыя Тан
кітайская дынастыя і імперыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дынастыя Тан (кіт.: 唐朝) — кітайская імператарская дынастыя, якая кіравала тэрыторыяй Кітая з 618 па 907 гг. Заснавальнікам дынастыі лічыцца Лі Юань. Яго сын, Лі Шымінь, пасля канчатковага падаўлення сялянскіх паўстанняў і сепаратызму феадалаў пачаў праводзіць прагрэсіўную палітыку. Іменна эпоха панавання дынастыі Тан лічыцца ў Кітаі перыядам найвышэйшай магутнасці краіны, калі яна апярэджвала ўсе краіны свету па сваім развіцці.
Гістарычная дзяржава | |
Імперыя Тан | |
---|---|
кіт.: 唐朝 | |
618 — 907
|
|
Сталіца | |
Грашовая адзінка | ancient Chinese coinage[d] |
Плошча |
|
Форма кіравання | абсалютная манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дынастыя Тан была ў значнай ступені перыядам прагрэсу і стабільнасці, за выключэннем паўстання Шы і заняпаду цэнтральнай улады ў другой палавіне праўлення дынастыі. Як і папярэдняя дынастыя Суй, Тан падтрымлівала сістэму дзяржаўнай службы шляхам прызначэння службовых асоб з выкарыстаннем стандартызаваных экзаменаў і рэкамендацый на пасаду. Гэты грамадскі парадак быў падарваны ростам рэгіянальных ваенных губернатараў у IX стагоддзі. Кітайская культура квітнела ў эпоху Тан, лічыцца, што ў гэты час кітайская паэзія дасягнула вяршыні развіцця[1]. Два з самых вядомых паэтаў Кітая, Лі Бо і Ду Фу, жылі ў часы панавання дынастыі Тан, як і многія вядомыя мастакі, такія як Хань Гань, Чжан Сюань і Чжоў Фан. Вучонымі быў складзены багаты збор гістарычнай літаратуры, а таксама энцыклапедый і геаграфічных прац.
Пры дынастыі Тан з’явілася шмат прыкметных новаўвядзенняў, у тым ліку развіццё гравюрнага друку.
Будызм аказаў значны ўплыў на кітайскую культуру, але пазней ён праследаваўся з боку дзяржавы, і яго ўплыў знізіўся. Нягледзячы на тое, што дынастыя і цэнтральны ўрад былі ў заняпадзе ў IX стагоддзі, мастацтва і культура працягвалі квітнець.