![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/Moscow_Spiridonovka_Tarasov_Mansion_asv2021-07_img32.jpg/640px-Moscow_Spiridonovka_Tarasov_Mansion_asv2021-07_img32.jpg&w=640&q=50)
Інстытут Афрыкі РАН
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстытут Афрыкі РАН (Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Інстытут Афрыкі Расійскай акадэміі навук; скарочана — ІАфр РАН)[1] — навукова-даследчы інстытут Расійскай акадэміі навук у галіне комплекснага вывучэння Афрыкі. Створаны ў кастрычніку 1959 года ў якасці галаўнога навукова-даследчага і каардынацыйнага цэнтра вывучэння афрыканскіх праблем і афрыканістыкі ў СССР.
Інстытут Афрыкі РАН | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1959 |
Супрацоўнікаў |
|
Сайт | inafran.ru/en/ |
![]() |
Інстытут з’яўляецца базавай арганізацыяй для дзейнасці Навуковага савета РАН па праблемах Афрыкі (НСА) пры Аддзяленні глабальных праблем і міжнародных адносін РАН[2].
У складзе Інстытута дзейнічаюць 10 навукова-даследчых цэнтраў, а таксама цэнтр навуковай інфармацыі і міжнародных сувязяў, аддзел аспірантуры, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.
Бібліятэка Інстытута Афрыкі РАН мае каля 120 тысяч адзінак захоўвання.
Установае выдае навуковы часопіс «Азия и Африка сегодня».