Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі
навуковы інстытут / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1969 года на аснове Аддзела механікі палімераў.
Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі | |
---|---|
руск.: Институт механики металлополимерных систем | |
| |
Абрэвіятура | ІММС |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Гомель, Цэнтральны раён, вул. Кірава, д. 32а |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Мэта | распрацоўка кампазіцыйных матэрыялаў на аснове палімераў |
Тып арганізацыі | навуковая |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Андрэй Якаўлевіч Грыгор’еў |
Намеснік па навуковай працы | Вікторыя Валер'еўна Падгорная |
Вучоны сакратар | Валерый Васільевіч Кончыц |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 чэрвеня 1969 |
Колькасць супрацоўнікаў | 116 (2021 г.) |
Асноўныя асобы | Мікалай Канстанцінавіч Мышкін [3] |
Матчыная арганізацыя | Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве[4] |
Папярэднік | Аддзел механікі палімераў АН БССР |
mpri.org.by |
На 2021 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у аспірантуру і дактарантуру ажыццяўляўся па 3 спецыяльнасцях: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 3) трэнне і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімерныя кампазіты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэння, праводзіў механічныя і трыбатэхнічныя выпрабаванні матэрыялаў паводле стандартаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (Жэнева, Швейцарыя), ажыццяўляў аналіз складу і фізіка-хімічнай будовы палімерных матэрыялаў[5]. Сярод 116 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 6 дактароў і 24 кандыдаты навук. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канферэнцыю па палімерным матэрыялазнаўстве і трыбалогіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Трэнне і знос» (ISSN: 0202-4977) на англійскай і расійскай і «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі» па-руску (ISSN: 2415-7260)[6].