![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/FlamencoTablao.jpg/640px-FlamencoTablao.jpg&w=640&q=50)
Іспанцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспа́нцы (ісп.: Españoles) — народ, які пражывае на Пірэнейскім паўвостраве, асноўныя жыхары Іспаніі. У выніку каланіяльнай палітыкі Іспаніі ў мінулым, а таксама эканамічнай і палітычнай эміграцыі буйныя абшчыны іспанцаў склаліся ў розных краінах Еўрапейскага Саюза, Лацінскай Амерыкі, ЗША і г. д. Агульная колькасць - 27 045 тыс. чал. (2012 г.)[1].
Іспанцы (Españoles) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 27 045 000 (2012 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]()
|
Мова | іспанская |
Рэлігія | каталіцызм |
Блізкія этнічныя групы | галісійцы, партугальцы, каталонцы |
Іспанцы з'яўляюцца нашчадкамі вестготаў, кельтаіберыйцаў, рымлян і маўраў. Размаўляюць на іспанскай мове.
У значнай ступені ў Іспаніі дамінуе рэгіянальнае самасвядомасць, прычым не толькі ў каталонцаў, галісійцаў і баскаў, якія з'яўляюцца самастойнымі народамі, але і ў іншых. Яны называюць сябе арагонцамі, валенсійцамі, канарцамі, астурыйцамі, кастыльцамі і г. д. У 1983 годзе ўсе 17 гістарычных правінцый краіны атрымалі аўтаномію і зараз маюць уласныя ўрад і парламент.