Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 3 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 3 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Рура 2015 (англ.: Ruhr Open 2015)) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 11 кастрычніка 2015 года ў RWE-Sporthalle, у Мюльгайме, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €125,000, з якіх €25,000 атрымаў пераможца.
Еўрапейскі тур PTC 2015/2016 – Этап 3 | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 7 — 11 кастрычніка 2015 |
Арэна | RWE-Sporthalle |
Горад | Мюльгайм |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Kreativ Dental |
Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €125,000 |
Прызавыя пераможцы | €25,000 |
Мінулы чэмпіён | Шон Мёрфі |
Фінал | |
Пераможца | Роры Мак-Лаўд |
Фіналіст | Цянь Пэнфэй |
Лік | 4:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 (+111) |
Колькасць матчаў | 119 |
Колькасць фрэймаў | 677 |
Колькасць соценных серый | 48 |
Найвышэйшая серыя | 141 (Сцюарт Кэрынгтан) |
←ЕТ2 ● PTC 2015/2016 ● АТ1→ | |
←АЧР2014 ● Адкрыты чэмпіянат Рура ● | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Шанхай Мастэрс | Адкрыты чэмпіянат Хайніна→ |
Пераможцам турніру стаў 44-гадовы Роры Мак-Лаўд, які перайграў на сваім шляху да тытула Крэйга Стэдмэна (4:2), Джэймі Джонса (4:3), Марка Кінга (4:3), Бена Вуластана (4:1), Марка Дэвіса ў чвэрцьфінале (4:3), Майка Дана ў паўфінальным матчы (4:1) і кітайца Цяня Пэнфэя ў фінальным паядынку з лікам 4:2. Гэтая перамога стала другім прафесійным тытулам чарнаскурага снукерыста, які займаў 61-е месца ў рэйтынгу да турніру, пасля перамогі на кваліфікацыйным турніры да Мастэрс 2010 года і першым выйграным турнірам з рэйтынгавымі ачкамі ў кар'еры прадстаўніка Англіі.