Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2011
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011 (англ.: Welsh Open 2011, таксама вядомы як Wyldecrest Park Homes Welsh Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2011 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў дваццатым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія Wyldecrest Park Homes упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500 (на £24,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011 | |
Сезон | 2010/2011 |
---|---|
Тэрміны | 14 — 20 лютага 2011 |
Арэна | Ньюпарт Цэнтр |
Горад | Ньюпарт |
Краіна | Уэльс |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Wyldecrest Park Homes |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £201,500 |
Прызавыя пераможцы | £30,000 |
Мінулы чэмпіён | Джон Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Джон Хігінс |
Фіналіст | Стывен Магуайр |
Лік | 9:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Стывен Хендры) (кваліфікацыя: 143 (Бары Хокінс)) |
←2010 ● Адкрыты чэмпіянат Уэльса ● 2012→ | |
Снукерны сезон 2010/2011 | |
←German Masters | Хайнань Класік→ |
Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэка Лісоўскі (4:3), Дэйва Харальда (4:1), Мэцью Стывенса ў чвэрцьфінале (5:3), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:2) і свайго суайчынніка Стывена Магуайра ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 35-гадовы шатландзец выйграў свой другі запар і трэці ў кар’еры тытул адкрытага чэмпіянату Уэльса, зраўняўшыся па колькасці перамог з рэкардсменам Стывенам Хендры, 23-ці рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама трэці прафесійны турнір у сезоне (пасля чэмпіянату Рура і чэмпіянату Вялікабрытаніі).