Адмірал Флоту Савецкага Саюза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміра́л Фло́ту Саве́цкага Саю́за — вышэйшае воінскае званне Ваенна-марскога Флоту СССР. Уведзена Указам Прэзідыума ВС СССР ад 03.03.1955 «Аб воінскім званні Адмірал Флоту»[1]. Адпавядала званню Маршал Савецкага Саюза.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/RAF_N_F10AdmFleetSU_1955-1991.svg/150px-RAF_N_F10AdmFleetSU_1955-1991.svg.png)
Раней, з мая 1945 года, да звання «Маршал Савецкага Саюза» прыраўноўвалася званне «адмірал флоту».
Скасавана ў сувязі з распадам СССР у 1991 годзе.
Званне Адмірала флоту Савецкага Саюза было прысвоена толькі тром военачальнікам: М. Г. Кузняцову, І. С. Ісакаву і С. Г. Гаршкову.