![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Oktoberfest1.jpg/640px-Oktoberfest1.jpg&w=640&q=50)
Актобэрфэст
From Wikipedia, the free encyclopedia
Актобэрфэст (Кастрычніцкія народныя гулянні, ням.: Oktoberfest, сярод мюнхенцаў таксама вядомыя пад назвай «Wiesn» (на баварскім дыялекце — «луг»)) — фальклорны фестываль, які штогод праводзіцца ў Мюнхене (Германія), самае вялікае народнае гулянне ў свеце[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Oktoberfest1.jpg/320px-Oktoberfest1.jpg)
Свята пачынаецца ў другой палове верасня на Лузе Тэрэзы ў цэнтры Мюнхена, непадалёк ад Галоўнага вакзала, і працягваецца ў сярэднім 16-18 дзён. Свята адрозніваецца вялікай колькасцю піўных намётаў і разнастайных атракцыёнаў. Актобэрфэст прыцягвае кожны год каля 6 млн наведвальнікаў, якія прыязджаюць у Мюнхен з усіх частак Баварыі і Германіі, а таксама з іншых краін.
Актобэрфэст арганізуецца і праводзіцца адміністрацыяй Мюнхена. Да ўдзелу ў гэтым фестывалі дапускаюцца толькі Мюнхенскія бровары, якія вараць для яго адмысловае актобэрфэстаўскае піва з утрыманнем алкаголю 5,8-6,3 %, якое ў іншы час года звычайна называюць сакавіцкім або венскім.