![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/20060706-Alba_de_Tormes_edited.jpg/640px-20060706-Alba_de_Tormes_edited.jpg&w=640&q=50)
Альба-дэ-Тормес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альба-дэ-Тормес (ісп.: Alba de Tormes) — старажытны горад у Іспаніі, на рацэ Тормес вышэй Саламанкі. Доўгі час належаў герцагам Альба.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||
Закрыць
Уваходзіць у правінцыю Саламанка ў складзе аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон. Плошча — 46,51 км². Насельніцтва — 5391 чалавек (на 2010 год). Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі — 19 км. Першая ў свеце царква басаногіх кармелітак была пабудавана ў Альбе. У ёй захоўваюцца нятленныя мошчы памерлай у гэтым горадзе Святой Тэрэзы.