From Wikipedia, the free encyclopedia
Амафо́р (ад грэч. ὦμος — плячо і φόρος — нясучы) — частка аблачэння архіерэя ў праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Існуюць вялікі і малы амафоры. Вялікі амафор — доўгая шырокая лента з выявамі крыжоў. Вялікі амафор ускладаецца на плечы епіскапа так, што ён абгінае абодва плячы і адным сваім канцом спускаецца з левага пляча спераду, а другім — з гэтага ж пляча ззаду. Канцы амафора спускаюцца амаль да падола сакаса. Малы амафор — шырокая стужка з выявамі крыжоў, спускаецца абодвума канцамі на грудзі, спераду сшыта або замацавана гузікамі. Ускладаецца паверх сакаса. І форма, і аздабленне амафора падобны да дыяканскага арара і святарскай епітрахілі. Адсюль становіцца зразумелым, што амафор паводле свайго духоўнага сэнсу і па паходжанні амаль тое самае, што і арар, і епітрахіль. У розныя моманты Святой Літургіі архіерэй апранаецца то ў вялікі, то ў малы амафор, то ўвогуле без амафора.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.