![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Ammonium-3D-balls.png/640px-Ammonium-3D-balls.png&w=640&q=50)
Амоній
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Амоній (значэнні).
Амоній (амонію катыён) — дадатна зараджаны поліатамны іон з хімічнай формулай NH4+. Амоній (катыён) з супрацьіонам утвараюць солі амонію, амоніевыя злучэнні, апошнія ўваходзяць у вялікі клас оніевых злучэнняў.[1]. Іон амонію NH4+ з'яўляецца правільным тэтраэдрам з азотам у цэнтры і атамамі вадароду ў вяршынях тэтраэдра. Памер іона — 1,43 Å[2].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Ammonium-3D-balls.png/640px-Ammonium-3D-balls.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/Bildung_Ammonium.svg/320px-Bildung_Ammonium.svg.png)
Існуе таксама кароткажывучы свабодны радыкал амонію з формулай NH4[3] (гл. Свабодны амоній).