Амундсен-Скот (антарктычная станцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́мундсен-Скот (англ.: Amundsen–Scott South Pole Station) — антарктычная станцыя, што належыць ЗША і размяшчаецца раўнютка на Паўднёвым геаграфічным полюсе Зямлі, такім чынам з'яўляючыся самым паўднёвым пасяленнем чалавека. Адна з першых палярных станцый у Антарктыдзе, першая станцыя ў глыбіні мацерыка. Названа ў гонар выбітных палярных даследчыкаў — нарвежца Руаля Амундсена і англічаніна Роберта Скота, якія першымі дасягнулі полюса ў 1911—1912 гадах. Станцыя знаходзіцца ў падпарадкаванні Падраздзялення палярных праграм Нацыянальнага навуковага фонду ЗША.