Амхініцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Амхі́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Гладкава.
Хуткія факты Амхініцкі сельсавет, Краіна ...
Амхініцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чавускі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Гладкава |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Амхініцкі (Вялікаамхініцкі) сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Амхінічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гладкава. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Гарбавіцкага сельсавета[1].