Антуан Мее
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поль Жуль Антуан Мее (фр.: Paul Jules Antoine Meillet, 11 лістапада 1866, Мулен, Францыя — 21 верасня 1936, Шатамеян, Францыя) — французскі лінгвіст, адзін з найбуйнешых лінгвістаў пачатку 20 стагоддзя. Пачаў даследаванні ў Сарбоне, дзе ягонымі настаўнікамі былі Мішэль Брэаль, Фердынанд дэ Сасюр і сябры L’Année Sociologique. У 1890 Мее трапіў на Каўказ падчас навуковай экспедыцыі, дзе вывучаў армянскую мову. Пасле вяртання, дэ Сасюр пераехаў назад у Жэневу, таму Мее мусіў весці лекцыі па кампаратыўнай лінгвістыцы, якія выкладаў да яго дэ Сасюр.
Антуан Мее | |
---|---|
фр.: Antoine Meillet[1] | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1866(1866-11-11)[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1936(1936-09-21)[6][7][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | граматык, Indo-Europeanist, армяніст, славіст, мовазнавец |
Навуковая сфера | параўнальнае мовазнаўства[d], армянская мова, Homeric Question[d], лацінская мова, Індаеўрапеістыка[9], старажытнагрэчаская мова, гістарычнае мовазнаўства[d], мовазнаўства[9] і славістыка[9] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][11] |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Андрэ Марцінэ[12], Жазеф Вандрыес[12], Louis Hjelmslev[d], Émile Benveniste[d][12], Marcel Cohen[d][12], Жорж Дзюмезіль[12], Michel Lejeune[d][12], Louis Renou[d][12], Lucien Tesnière[d][12], Жан Палан і Alexandru Graur[d][13] |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Вальнея[d] (1898) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мее атрымаў доктарскую ступень у 1897 годзе за працу «Research on the Use of the Genitive-Accusative in Old Slavonic» (Даследаванні аб ужыванні роднага і вінавальная склонаў у стараславянскай мове). У 1902 годзе заняў пасаду кіраўніка армянскіх даследаванняў у Нацыянальным інстытуце ўсходніх моў і цывілізацый, дзе яго пратэжэ зрабіўся Рачыя Ачаран, пачынальнік сучаснай армянскай дыялекталогіі. У 1905 годзе гэтаксама Мее быў абраны на пасаду выкладчыка гісторыі і структуры індаеўрапескіх моў у Калеж-дэ-Франс. Адною з яго найпапулярных цытат ё выказванне аб тым, што кожны, хто хоча пачуць як размаўлялі прашчуры-індаеўрапейцы, мусіць паехаць у Літву і паслухаць як мовяць літоўскія сяляне. Таксама Мее цесна працаваў з Полем Пеётам і Раберам Гацё.
Нашага часу Мее ўзгадваюць як настаўніка поўнага пакалення лінгвістаў, што цалкам аформілі рух даследаванняў па лінгвістыцы ў Францыі ў 20 стагоддзі, а менавіта: Эміля Бенвеніста, Жоржа Дзюмезіля і Андрэ Марцінэ.
У 1921 годзе, пры дапамозе Поля Бае і Андрэ Мазона, Мее заснаваў Revue des études slaves.