Антыб
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антыб (фр.: Antibes, акс.: Antíbol) — курортны горад на Лазурным Беразе, дэпартамент Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя. Насельніцтва — 75 456 жыхароў (2013). Размешчаны на мысе Гаруп Міжземнага мора паміж Канамі і Ніцай. У Антыбе найвялікшы (паводле сумарнага танажу) яхтавы порт на Лазурным Беразе. Пабудаваны ён у шасцідзясятыя гады XX стагоддзя на месцы рымскай гавані. Насамрэч гэта не адзін, а цэлых пяць партоў — Вабан, Галіс, Крутон, Аліўет, Саліс. Разам з мысам Антыб (фр.: Cap d'Antibes) і мястэчкам Жуан-ле-Пен (фр.: Juan-les-Pins) складае адзіную адміністрацыйную адзінку.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць