![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/2009._Stamp_of_Belarus_11-2009-04-21-m2.jpg/640px-2009._Stamp_of_Belarus_11-2009-04-21-m2.jpg&w=640&q=50)
Анімалістыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анімалістыка (Анімалістычны жанр), часам таксама Анімалізм (ад лац.: animal — жывёла) — жанр выяўленчага мастацтва[1], асноўным аб'ектам якога з'яўляюцца жывёлы, галоўным чынам у жывапісе, фатаграфіі, скульптуры, графіцы і радзей у дэкаратыўным мастацтве. Анімалістыка спалучае ў сабе прыродазнаўчыя і мастацкія пачаткі. Галоўнай задачай анімаліста могуць быць як дакладнасць малюнка жывёлы, так і мастацка-вобразныя характарыстыкі, уключаючы дэкаратыўную выразнасць або надзяленне жывёл уласцівымі людзям рысамі, учынкамі і перажываннямі (напрыклад, малюнак антрапаморфных персанажаў казак і баек).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/2009._Stamp_of_Belarus_11-2009-04-21-m2.jpg/640px-2009._Stamp_of_Belarus_11-2009-04-21-m2.jpg)
Са скульптуры мае распаўсюджванне анімалістычная кераміка.
Стылізаваныя фігуры жывёл маюцца сярод помнікаў звярынага стылю, у мастацтве Старажытнага Усходу, Афрыкі, Акіяніі, старажытнай Амерыкі, у народнай творчасці многіх краін[2][3].
Мастакі, якія працуюць у анімалістычным жанры, называюцца анімалістамі[3].