![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Wikipe-tan_full_length.svg/langbe-640px-Wikipe-tan_full_length.svg.png&w=640&q=50)
Анімэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анімэ (яп.: アニメ, ад англ.: animation) — японская анімацыя. У адрозненні ад анімацыі іншых краін, дзе такая прадукцыя разлічана на дзяцей, большая частка анімэ разлічана на падлеткаў і дарослых, і ў вялікай ступені з-за гэтага мае высокую папулярнасць у свеце. Анімэ адметна характэрнай манерай адмалёўкі персанажаў і фону. Часцей за ўсё выдаецца ў фармаце тэлевізійных серыялаў, а таксама фільмаў, разлічаных на кінапаказ.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7a/Wikipe-tan_full_length.svg/320px-Wikipe-tan_full_length.svg.png)
Крыніцамі для сюжэта анімэ-серыялаў часцей за ўсё з’яўляюцца: Манга (японскія коміксы), ранобэ (лайт-новэл), ці камп’ютарныя гульні(часцей за ўсё у жанры «візуальная навэла»). Радзей выкарыстоўваюцца іншыя крыніцы, як то творы класічнай літаратуры.