Армянская дыяспара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Армянская дыяспара, Спюрк (арм.: Հայկական սփյուռք) — абшчыны армян, пражываючых за межамі Арменіі. Агульная колькасць армян у свеце складае 10 — 11 млн[1], тым часам насельніцтва самой Арменіі складае каля 3,06 млн (2014). Агульная колькасць армянскай дыяспары ацэньваецца ў 7 — 8 млн[2]. Армяне з'яўляюцца другім па колькасці народам у Ліване і Абхазіі, трэцім па колькасці ў Грузіі, Сірыі і Іарданіі. Армянская мова прызнаная адной з афіцыйных моў у Ліване[3], Іраку[4][5].