![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/31/OrthoclaseBresil.jpg/640px-OrthoclaseBresil.jpg&w=640&q=50)
Артаклаз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артаклаз — мінерал з групы палявых шпатаў, K(AlSi3O8).
Артаклаз | |
---|---|
![]() | |
Названа ад | спайнасць[1] і orthogonality[d][1] |
Хімічная формула | K(AlSi₃O₈)[2] |
Колер рысы | белы колер |
Крышталічная сістэма | monoclinic crystal system[d] |
Цвёрдасць па шкале Моаса | 6 |
IMA-статус | approved mineral and/or valid name (A)[d][3][4] |
IMA Mineral Symbol | Or[5] |
Nickel-Strunz 9 | 9.FA.30[6] |
![]() |
Назва паходзіць ад грэчаскіх слоў, якія ў перакладзе азначаюць «прамыя» і «трэшчына», за прамы вугал паміж плоскасцямі спайнасці. Належыць да групы каліева-натравых палявых шпатаў.
Зярняты няправільнай формы. Прызматычныя, таблітчатыя крышталі, двайніковыя зросткі. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты. Бляск шкляны, на плоскасцях спайнасці жамчужны або перламутравы. Рысы не дае. Спайнасць дасканалая ў двух напрамках пад вуглом 90°. Цвёрдасць каля 6. Шчыльнасць каля 2,5 г/см³. Сінгонія манаклінная.
Сустракаецца ў магматычных і метамарфічных пародах крышталічнага фундамента Усходне-Еўрапейскай платформы. Разнавіднасці: сонечны камень з залацістым бляскам, месячны камень — блакітнавата-серабрысты. Артаклаз — пародаўтваральны мінерал гранітаў, сіенітаў, гнейсаў і інш.
Прымяняецца ў керамічнай прамысловасці, вытворчасці фарфору, фаянсу, эмалей, палівы, у шкляной прамысловасці.