Ашмянскі павет (Расійская імперыя)
павет у складзе Расійскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ашмянскі павет.
Ашмянскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Літоўскай і Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Ашмяны.
Хуткія факты Ашмянскі павет, Краіна ...
Ашмянскі павет | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расійская імперыя | ||
Уваходзіць у | Віленская губерня | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Ашмяны | ||
Дата ўтварэння | 1795 | ||
Дата скасавання | 1922 | ||
Насельніцтва (1897) | 233 600 | ||
Плошча | 6 900 км² | ||
Закрыць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. усходняя частка павета адышла да Расійскай імперыі. З 1795 г. Ашмянскі павет адышоў да Віленскай губерні. Складаўся з 7 валасцей (праўленні ў Ашмянах, Бакштах, Дзевянішках, Крэве, Лошы, Смаргоні, Трабах), у канцы XIX — пачатку XX стст. з 23 валасцей, тэрыторыя 6196,5 кв. вёрст, насельніцтва 233 559 чал.