Аўгсбургская ліга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгсбургская ліга, таксама Аўгсбургскі альянс, заключана 9 ліпеня 1686 года як абарончы саюз паміж імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольдам I, каралём Іспаніі Карлам II, каралём Швецыі Карлам XI, курфюрстам Баварыі Максіміліянам II Эмануэлем і некаторымі іншымі манархамі. Пасля далучэння ў 1689 годзе да саюза Англіі, атрымаў назву Вялікі альянс (англ.: Grand Alliance).