![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Bundesarchiv_Bild_183-19043-0005%252C_Schl%25C3%25B6ben%252C_Traktorist_beim_Pfl%25C3%25BCgen.jpg/640px-Bundesarchiv_Bild_183-19043-0005%252C_Schl%25C3%25B6ben%252C_Traktorist_beim_Pfl%25C3%25BCgen.jpg&w=640&q=50)
Барана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барана — сельскагаспадарчая прылада для апрацоўкі глебы[1]. Баранаванне засцерагае глебу ад высыхання, выраўноўвае яе паверхню, разбурае глебавую скарынку, знішчае пустазелле. Могуць выкарыстоўвацца як асобна (напрыклад, агрэгаціравацца з трактарамі на сцэпках), так і сумесна з іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі (плугамі, сеялкамі, культыватарамі і інш.).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5e/Bundesarchiv_Bild_183-19043-0005%2C_Schl%C3%B6ben%2C_Traktorist_beim_Pfl%C3%BCgen.jpg/320px-Bundesarchiv_Bild_183-19043-0005%2C_Schl%C3%B6ben%2C_Traktorist_beim_Pfl%C3%BCgen.jpg)
Старажытнай бараной была барана-сукаватка (вершаліна)[2][3] ў выглядзе звязаных паловак кароткіх яловых бярвенняў з доўгімі сучкамі[4]. Яна ўжывалася пры падсечна-агнявой сістэме земляробства з ручной апрацоўкай зямлі.
Бароны падпадзяляюць на зубавыя, дыскавыя і ротарныя, па будове рабочых органаў яны дзеляцца на зубавыя, спружынныя і дыскавыя, а таксама на бароны агульнага і спецыяльнага прызначэння[5]. У залежнасці ад масы, што прыпадае на адзін зуб або дыск, на цяжкія, сярэднія, лёгкія, як пёрка