From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́рыстар (англ.: barrister) — катэгорыя адвакатаў у Вялікабрытаніі і краінах Садружнасці, якія ведут справы. Барыстары — адвакаты больш высокага рангу, чым салісітары.
Наяўнасць двух катэгорый адвакатаў не адпавядае сучаснай сусветнай практыцы і тлумачыцца ў асноўным гістарычнымі прычынамі, кансерватызмам англійскай судовай сістэмы, складанасцю вядзення судовых спраў у краінах англа-саксонскай сістэмы права (неабходнасцю прымянення значнай колькасці судовых прэцэдэнтаў і адсутнасцю строгай сістэмы прававых актаў), а таксама нежаданнем барыстараў губляць прывілеяванае становішча і звязаныя з гэтым матэрыяльныя выгады.
У Вялікабрытаніі налічваецца каля 11500 барыстараў (з іх 70 % працуюць у Лондане). Кожны барыстар у гэтай краіне павінен ўступіць у адну з чатырох юрыдычных карпарацый, або палат — Лінкальнс-Ін, Грэйс-Ін , Мідл-Тэмпл або Інер-Тэмпл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.