Барэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барэй (значэнні).
Баре́й (стар.-грэч.: Βορέας, Βοῤῥᾶς «паўночны») — у грэчаскай міфалогіі[1] увасабленне паўночнага бурнага ветра. Згадаюць у «Іліядзе» (V 524 і інш.), «Адысеі» (V 296).
Барэй быў сынам Астрэя (бога зорнага неба) і Эас (багіні ранішняга світанку)[2], братам Зефіра і Нота. Яго паходжанне паказвае на сувязь са стыхійнымі сіламі прыроды. Маляваўся крылатым, доўгавалосым, барадатым, магутным бажаством. Фракія лічылася месцазнаходжаннем Барэя. Барэй выкраў дачку афінскага цара Эрэхтэя, Арыфію, якая нарадзіла яму Барэадаў Зэта і Калаіда, Хіёну і Клеапатру. Лічыўся сваяком афінян[3]. Яго жыллё завуць «седзьмідомным гротам»[4].