Бездзежскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́здзежскі сельсавет (руск.: Бездежский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Бездзеж.
Бездзежскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бездзеж |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 792 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Застаўскага сельсавета[1]. 9 чэрвеня 1958 года ў склад Гутаўскага сельсавета перададзена вёска Крамно[2], якая 14 красавіка 1960 года вернута назад[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бездзежскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2439 чалавек[5], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1792 чалавекі[7].