Беларускае дабрачыннае таварыства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́скае дабрачы́ннае тавары́ства — грамадская арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гады.
Хуткія факты Беларускае дабрачыннае таварыства, Краіна ...
Беларускае дабрачыннае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1920 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1930-я |
Закрыць
Займалася аказаннем дапамогі і ўтрыманнем інтэрнатаў пры беларускіх гімназіях, настаўніцкіх семінарыях і інш. Праўленне арганізацыі размяшчалася ў Вільні. У 1925—1930 гадах арганізацыя знаходзілася пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычных і нацыянал-вызваленчых арганізацый Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання», атрымлівала субсідыі ад Чырвонага Крыжа БССР. З пачатку 1930-х гадоў пасля разгрому «Змагання» дзейнічала пад уплывам беларускіх нацыянальных арганізацый[1].