фільм Андрэя Зайцава 2020 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Блака́дны дзё́ннік» (руск.: Блокадный дневник) — расійскі мастацкі фільм 2020 года, зняты рэжысёрам Андрэем Зайцавым па ўласным сцэнарыі[1], вытворчасць кінастудыі «Сентябрь». Фільм расказвае пра першую, самую цяжкую блакадную зіму Ленінграда, у якую ад голаду памерла больш за ўсё людзей.
Блакадны дзённік | |
---|---|
Жанр | ваенны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 118 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 2020 |
IMDb | ID 13723712 |
Прэм’ера фільма адбылася ў кастрычніку 2020 года ў межах 42-га Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю[2], дзе фільм быў адзначаны галоўнай узнагародай — «Залатым святым Георгіем»[3][4].
Люты 1942 года. Маразы пад мінус 30 градусаў, страшны голад, не працуе вадаправод і электрычнасць, транспарт стаіць, Ленінград завалены снегам і паралізаваны. Маладая жанчына, Вольга, ідзе пешшу праз увесь горад да свайго бацькі. Яна толькі што пахавала мужа і ўпэўненая, што хутка таксама памрэ ад голаду. Яна хоча ў апошні раз убачыць свайго тату, развітацца з ім і папрасіць у яго прабачэння[4]. Гэты фільм — блакадная Адысея, дзе глядач разам з гераіняй праходзіць праз увесь горад, сустракае самых розных людзей, трапляе ў складаныя сітуацыі і бачыць, у якім стане знаходзіўся Ленінград і яго жыхары.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 9 кінаўзнагародамі і яшчэ 12 намінацыямі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.