Бліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бліны (значэнні).
<table class="infobox infobox-Не пазначаны радок для хэшыравання. " style="" > Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бліны́ — інтэрнацыянальная мучная страва, кулінарны выраб, вядомы шмат якім народам, у т.л. беларусам.
Пшанічную, жытнюю, ячную, грэчневую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыроватцы, сыраквашы. Бліны былі кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, малаком, смятанай. З пшанічнай мукі пякуць невялікія тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — наліснікі.