Брацкае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брацкае вадасховішча — вадаём у Іркуцкай вобласці Расіі, створаны на рацэ Ангара ў выніку будаўніцтва Брацкай ГЭС, другое па аб’ёме вадасховішча свету. На берагах размешчаны горад Брацк, ад якога яно і атрымала назву, і Свірск.
Хуткія факты Брацкае вадасховішча, Размяшчэнне ...
Брацкае вадасховішча | |
---|---|
руск.: Братское водохранилище | |
Каардынаты: 56°15′ пн. ш. 101°45′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Усходняя Сібір |
Вышыня над узроўнем мора | 394,65—401,73 м |
Даўжыня | 570 км |
Шырыня | 25 км |
Плошча | 5 426—5 470[1] км² |
Аб'ём | да 169 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6 000[1] км |
Найбольшая глыбіня | 150 м |
Сярэдняя глыбіня | 31 м |
Упадаюць | Ангара, Ака, Ія |
Выцякаюць | Ангара |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Вадаём шырока выкарыстоўваецца для суднаходства, рыбалоўства, сплаву лесу і водазабеспячэння. Адрозніваецца значнымі рыбнымі рэсурсамі.