Будслаў
аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́дслаў[1] (трансліт.: Budslaŭ) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Сэрвач. Адміністрацыйны цэнтр Будслаўскага сельсавета. Насельніцтва 721 чал. (1996). Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Даўгінава, за 16 км на паўночны ўсход ад Крывічаў, за 26 км на паўночны ўсход ад Княгініна, за 12 км на поўнач ад шашы Ушачы — Вілейка Р29, за 6 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Будслаў.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Будслаў
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Будслаў, значэнні.
Будслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў рэгіёна. Да нашага часу ў мясцовым касцёле захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці, адна з найбольш шанаваных каталіцкіх святыняў Беларусі.