![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Bill_of_Rights_Pg1of1_AC.jpg/640px-Bill_of_Rights_Pg1of1_AC.jpg&w=640&q=50)
Біль аб правах (ЗША)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біль аб правах (англ.: Bill of Rights) — юрыдычны дакумент, які складае першыя 10 і 27-ю папраўкі да Канстытуцыі ЗША. Прапанаваны Джэймсам Мэдысанам 25 верасня 1789 г. Першыя 10 паправак ратыфікаваны 15 снежня 1791 г. Кангрэсам Злучаных Штатаў. Паколькі кожны пункт дакумента падлягаў ратыфікацыі кожным штатам, два апошніх пункта Біля так і не былі прыняты як частка Канстытуцыі. Адно з гэтых няпрынятых палажэнняў было ўхвалена голасам апошняга штата — Мічыган толькі 7 мая 1992 г.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/79/Bill_of_Rights_Pg1of1_AC.jpg/640px-Bill_of_Rights_Pg1of1_AC.jpg)
Неабходнасць унясення змяненняў ў Канстытуцыю краіны была выклікана наступнымі прычынамі: тэкст Канстытуцыі не ўтрымліваў ніякіх сфармуляваных гарантый абароны правоў і свабод грамадзян краіны, і многія свядомыя грамадзяне не жадалі даць магчымасць новай уладзе паўтарыць злоўжыванні караля Георга; ЗША як краіна яшчэ не вызначала, колькі паўнамоцтваў асобныя штаты збіраюцца дэлегаваць федэральнаму цэнтру.