Воданапорныя вежы (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Воданапорныя вежы (Гродна)map

Воданапорныя вежы — помнік архітэктуры пач. XX ст. Размешчаны па адрасе: г. Гродна, вул. Свярдлова, 2. Іх яшчэ называюць «Бася» і «Кася»[1].

Thumb
Воданапорныя вежы
Thumb
Фота Гродна летам 1915 г. з самалёта нямецкага разведчыка. На пярэднім плане — адзінокая ваданапорная вежа, хаця ў многіх даведніках даты іх будаўніцтва — 1890 і 1900 гг. Другую вежу пабудавалі немцы недзе ў пачатку 1916 года.

Архітэктура

Дзве цагляныя васьмігранныя ў плане вежы вышынёй 22 м, дахі васьмісхільныя.

Паўночная вежа пабудавана ў 1890 г., верагодна, па праекце гродзенскага землямера Майсея Любіча. Яе фасады багата дэкараваны. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі, лапаткамі, сухарыкамі, фігурнай ліштвой, люкарнямі. Карнізы з арнаментамі, «жамчужныя» паясы, дэнтыкулы падзяляюць будынак знадворку на 4 ярусы. Вокны другога яруса высокія, паўцыркульныя, размешчаныя ў неглыбокіх нішах з навершам у выглядзе какошнікаў. У цэнтры вежы ўзвышаецца каркас з трубамі для падачы вады ў рэзервуар, які знаходзіцца на самым верхнім ярусе. Кожны ярус падзелены на 4 звязаныя паміж сабой адсекі, у якіх размяшчаецца інжынернае абсталяванне і службовыя памяшканні. Перакрыцці драўляныя. Спалучэнне чырвонай цэглы і белай тынкоўкі надае будынку маляўнічы каларыт.

Паўднёвая вежа пабудавана ў 1916 г. у час нямецкай акупацыі. Яе фасады больш стрыманы ў дэкоры. Ліштвы акон і дзвярэй складанай формы, афарбаваны ў белы колер. Грані раскрапаваны арачнымі і лучковымі вокнамі і нішамі, вуглы вылучаны лапаткамі. У завяршэнні і паміж ярусамі прафіляваныя карнізы з зубчастым паяском. Унутраная планіроўка падобная да планіроўкі Паўночнай вежы. Цяпер у будынку знаходзяцца творчыя майстэрні Беларускага саюза мастакоў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.