From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна за польскую спадчыну — вайна паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку, і Францыяй з другога ў 1733—1735 гадах.
Вайна за польскую спадчыну | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1733—1735 | ||
Месца | Польшча, Рэйнская вобласць, паўночная Італія | ||
Прычына | франка-аўстра-рускія супярэчнасці | ||
Вынік | Венскі мірны дагавор, Аўгуст III прызнаны польскім каралём, Францыя прызнала Прагматычную санкцыю | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прычынай былі выбары польскага караля пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, цесця Людовіка XV, які раней ужо займаў польскі сталец падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў, Расія і Аўстрыя — саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II, сына нябожчыка караля. Перамагла антыфранцузская кааліцыя.
Паводле Венскага міра 1738 года курфюрст Фрыдрых Аўгуст быў прызнаны польскім каралём як Аўгуст III, а Ляшчынскі атрымаў герцагства Латарынгскае; у абмен Францыя прызнала Прагматычную санкцыю, паводле якой пераемніцай імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла VI у спадчынных уладаннях прызнавалася яго дачка Марыя Тэрэзія, а імператарам павінен быў стаць яе муж Франц I Стэфан, які адмовіўся ад спадчыннай Латарынгіі на карысць Станіслава Ляшчынскага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.