Варварынскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Варва́рынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Варварына.
Варварынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чавускі раён |
Уключаў | 28 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Варварына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 мая 1960 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пілешчынскі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пілешчына. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Макрадка, сельсавет перайменаваны ў Макрадскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета знаходзіўся ў вёсцы Папоўцы. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варварына, сельсавет перайменаваны ў Варварынскі[1]. 29 кастрычніка 1955 года ў склад сельсавета з Благавіцкага сельсавета перададзены вёскі Драчкава і Хаўмы[2]. 13 лістапада 1959 года ў склад сельсавета з Сухарэўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Глініцкі, Кіркоры, Селішча, Сласцёны і Шляхавы)[3]. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Благавіцкага (14 населеных пунктаў: Васькавічы, Гатная Слабодка, Дзярліўка, Драчкава, Дуброўка, Забока, Зашляшша, Крамянец, Макушкі, Паўлаўка, Прыданцы, Пярэспа, Цемравічы і Хаўмы) і Сухарэўскага (14 населеных пунктаў: Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) сельсаветаў[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.