Версальскі дагавор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Версальскі мірны дагавор 1919 года — пагадненне, якое афіцыйна завяршыла Першую сусветную вайну 1914—1918 гадоў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 года ў Версальскім палацы (Францыя) Злучанымі Штатамі Амерыкі, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй, а таксама Бельгіяй, Балівіяй, Бразіліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гватэмалай, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Ліберыяй, Нікарагуа, Панамай, Перу, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, Сіямам, Чэхаславакіяй і Уругваем з аднаго боку, і Германіяй — з іншага. Мірныя дагаворы паміж краінамі Антанты і іншымі дзяржавамі, якія ваявалі на франтах Першай сусветнай вайны на баку Германіі, былі падпісаны пазней: з Аўстрыяй (Сен-Жэрменскі дагавор (1919)) — 10 верасня 1919 года, з Балгарыяй (Нёйіскі дагавор) — 27 лістапада 1919 года, Венгрыяй (Трыанонскі дагавор) — 4 чэрвеня 1920 года, Асманскай імперыяй (Сеўрскі мірны дагавор) — 10 жніўня 1920 года[1]. Пазней Сеўрскі мірны дагавор 1920 года быў заменены Лазанскім мірным дагаворам 1923 года — адным з асноўных выніковых дакументаў Лазанскй канферэнцыі 1922-1923 гадоў, падпісаных 24 ліпеня 1923 года Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Грэцыяй, Румыніяй, Каралеўствам Сербаў, Харватаў і Славенцаў, з аднаго боку, і Турцыяй — з другога. Дзеянне Версальскага мірнага дагавора ўступіла ў сілу 10 студзеня 1920 года, пасля ратыфікацыі яго Германіяй і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі — Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй. Сярод краін, якія падпісалі мірны дагавор, тры дзяржавы — ЗША, Хіджаз і Эквадор — пазней адмовіліся яго ратыфікаваць. У сувязі з нежаданнем ЗША звязваць сябе ўдзелам у Лізе Нацый, у якой на той момант пераважаў уплыў Вялікабрытаніі і Францыі і статут якой быў складовай часткай Версальскага мірнага дагавора, Сенат ЗША адмовіўся ратыфікаваць дадзены мірны дагавор. Пазней, у жніўні 1921 года, дыпламаты ЗША заключылі з Германіяй асаблівы дагавор, практычна ідэнтычны Версальскаму мірнаму дагавору, які, аднак, не змяшчаўшае артыкулаў, якія тычацца Лігі Нацый[2].
Версальскі мірны дагавор | |
---|---|
Treaty of Peace between the Allied and Associated Powers and Germany | |
| |
Дата падпісання | 28 чэрвеня 1919 |
Месца падпісання | Версаль, Францыя |
Увайшоў у сілу | 10 студзеня 1920 |
Падпісалі |
Вялікабрытанія Італія ЗША (не ратыфікавалі Дагавор) Францыя Японія |
Бакі | ЗША, Брытанская імперыя, Францыя, Італія, Японія, Веймарская рэспубліка, Вялікабрытанія, Трэцяя французская рэспубліка, Каралеўства Італія, Японская імперыя, Бельгія, Балівія, Бразілія, Гаіці, Гватэмала |
Месца захоўвання | Францыя |
Умовы | Ратыфікацыя Германіяй і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі |
Мовы | французская, англійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |