Воінскае фарміраванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Воінскае фарміраванне — абагульненае найменне падраздзяленняў, воінскіх часцей, злучэнняў, аб’яднанняў і іншых структурных адзінак узброеных сіл, а таксама іншых войскаў, якія маюць спецыфічныя асаблівасці прызначэння, фарміравання і камплектавання.
Фарміраванні ўяўляюць сабой аснову відаў узброеных сіл, родаў войскаў, а таксама войскаў, якія не ўваходзяць у віды і роды войскаў узброеных сіл[1].