Вулкан (бог)
старажытнарымскі бог агню / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вулкан (значэнні).
Вулкан (лац.: Volcanus, Vulkan) — бог агню і маланак у старажытнарымскай міфалогіі. Постаць гэтага бога перайшла ў рымскую міфалогію ад этрускаў. Культ Вулкана суправаджаўся чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Быў сынам Юпітэра і Юноны. Яго жонкамі былі Мая (Маеста) і Венера. Рабіў зброю і даспехі для багоў і герояў. Яго кузня знаходзілася ў вулкане Этна (Сіцылія). Сабе ў дапамогу стварыў залатых жанчын.
Хуткія факты Вулкан, Міфалогія ...
Вулкан | |
---|---|
лац.: Vulcanus | |
Міфалогія | старажытнарымская рэлігія і Рымская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Юпітэр |
Маці | Юнона |
Жонка | Венера |
Дзеці | Caeculus[d] |
У іншых культурах | Гефест[1] і Vulcan[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Ён стварыў Юпітэру маланкі. Паводле міфа, аднойчы раз’юшаны Юпітэр выкінуў яго з нябёсаў. Вулкан зламаў пры гэтым абедзве ногі і стаў кульгавым.
У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядае бог Гефест.