![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Sampling_lava_with_hammer_and_bucket.jpg/640px-Sampling_lava_with_hammer_and_bucket.jpg&w=640&q=50)
Вулканалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вулканалогія (ад лац.: Vulcanus — Вулкан, бог агню ў старажытных рымлян + ст.-грэч. Λόγος — «слова, вучэнне») — навука, якая вывучае працэсы і прычыны ўтварэння вулканаў, іх развіццё, будову і склад прадуктаў вывяржэння, змяненне характару іх дзейнасці, а таксама заканамернасці размяшчэння вулканаў на паверхні Зямлі. Практычная мэта вулканалогіі — распрацоўка метадаў прадказання вывяржэнняў і выкарыстанне вулканічнага цяпла гарачых вод і пары для патрэб народнай гаспадаркі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c1/Sampling_lava_with_hammer_and_bucket.jpg/640px-Sampling_lava_with_hammer_and_bucket.jpg)