Вуліца Максіма Багдановіча (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Максіма Багдановіча (ранейшыя назвы — Сярэдняя (1892), Садовая (1903), Gartenstr. (1915), Sadowa (1922), Ogrodowa (1926), gen. Litwinowicza (1935), Richthofen-Str.) — вуліца ў Гродна ў цэнтральнай частцы горада ў гістарычным раёне Новы Свет. Склалася як другасны завулак у першай палове XIX ст.[1].
Хуткія факты Вуліца Максіма Багдановіча Гродна, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Максіма Багдановіча Гродна | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Раён | Новы свет |
Назва ў гонар | Максім Адамавіч Багдановіч |
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Максіма Багдановіча.
Названая ў гонар Максіма Багдановіча (1891—1917) — беларускага паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка.
Па адрасе вул. Багдановіча, 1 знаходзіцца Дом-музей Максіма Багдановіча. Будынак узведзены ў 1883 годзе, аднак, не з'яўляецца тым самым домам, дзе жыла сям'я будучага паэта ад 1892 да 1896 года[2]. Шыльду павесілі на яго ў савецкія часы, паколькі гэта быў найбольш прадстаўнічы з захаваных драўляных дамоў на вуліцы[3].