From Wikipedia, the free encyclopedia
Вызваленчы рух Конга, ВРК (фр.: Mouvement pour la Liberation du Congo, MLC) — праўгандыйская паўстанцкая групоўка, створаная на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў гады Другой кангалезскай вайны. У пасляваенны перыяд дзейнічала як палітычная партыя. З моманту заснавання яе ўзначальваў бізнесмен Жан-П’ер Бемба.
Вызваленчы рух Конга | |
---|---|
Лідар | Жан-П’ер Бемба |
Дата заснавання | 5 красавіка 2003 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | нацыяналізм і лібералізм |
Інтэрнацыянал | |
Сайт | mlc-rdc.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана восенню 1998 года. Падчас вайны групоўка кантралявала большую частку поўначы краіны, у прыватнасці, Экватарыяльную правінцыю. Штаб-кватэра размяшчалася ў горадзе Гбадалітэ. Фракцыю падтрымлівала Уганда.
У рамках міжкангалезскага дыялогу за арганізацыяй замацаваны 2 пасады ва ўрадавай арміі — кіраўніка ваеннай лагістыкі і камандуючага ВМС. Два з дзесяці ваенных акругаў ДРК таксама былі перададзеныя ВРС. Лідар баевікоў Бемба атрымаў магчымасць прызначаць і звальняць міністра замежных спраў ДРК.
На ўсеагульных выбарах 2006 года ад ВРС удзельнічаў Бемба, які заняў другое месца. У парламенце партыя рух атрымаў 64 з 500 месцаў — другое месца сярод усіх палітычных партый. На выбарах у Сенат 19 студзеня 2007 года арганізацыя атрымала 14 з 108 месцаў.
На ўсеагульных выбарах 2011 года ВРК страціў пазіцыю другой па велічыні партыі ў парламенце, трапіўшы на пятае месца.
На выбарах 2018 года партыя ўдзельнічала ў складзе кааліцыі «Ламука».
Рух з’яўляецца галоўным падазраваным у здзяйсненні этнічных чысткак супраць пігмеяў падчас Другой кангалезскай вайны[1].
Акрамя таго, арганізацыя была прызнана Міжнародным крымінальным судом (МУС) вінаватай у здзяйсненні ваенных злачынстваў падчас баявых дзеянняў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы ў перыяд з 2002 па 2003 год пасля спробы дзяржаўнага перавароту генерала Франсуа Базізэ супраць урада тагачаснага прэзідэнта Анжа-Фелікса Патасэ. ВРС, які дзейнічаў на баку прэзідэнта, здзейсніў шматлікія акты забойстваў, згвалтаванняў, рабаванняў і катаванняў падчас канфлікту, спрабуючы здушыць путчыстаў. У 2008 годзе ў Бельгіі лідар арганізацыі Бемба быў арыштаван і абвінавачаны МУС па трох пунктах абвінавачвання ў злачынствах супраць чалавечнасці і пяці пунктах абвінавачвання ў ваенных злачынствах у ЦАР[2]. Ён быў асуджаны па двух пунктах абвінавачвання ў злачынствах супраць чалавечнасці і трох пунктах абвінавачвання ў ваенных злачынствах[3]. Кіраўнік ВРС прысуджаны да 18 гадоў зняволення, але 8 чэрвеня 2018 года Апеляцыйны суд МУС цалкам апраўдаў яго[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.