![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Vym_River.jpg/640px-Vym_River.jpg&w=640&q=50)
Вым
рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вым, Юлва (руск.: Вымь[1][2][3], руск.: Юлва, Эмба[2], руск.: Емва[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).
Вым | |
---|---|
руск. Вымь | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 499 км |
Басейн | 25 600 км² |
Расход вады | 266 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | Ціманскі краж |
• Месцазнаходжанне | Ціманскі краж |
• Каардынаты | 64°16′40″ пн. ш. 51°01′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вычагда |
• Месцазнаходжанне | каля сяла Усць-Вым |
• Каардынаты | 62°13′00″ пн. ш. 50°23′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вычагда → Паўночная Дзвіна → Белае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Рэспубліка Комі |
Код у ДВР | 03020200212103000020596 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 25 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 266[1] (263[3]) м³/с, аб’ём сцёку 8,301[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Ціманскага кража. Працякае пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. Упадае ў Вычагду за 298 км ад яе вусця, каля сяла Усць-Вым. На рацэ маюцца парогі. У ніжнім цячэнні рэчышча дзеліцца на пратокі, утвараючы астравы. Замярзае Вым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 172 км ад вусця[1][2].
Прытокі: Сар’ю, Вежаю, Яйю, Седзью, Кедва, Нюлач, Чысва (Чаева), Кемысь, Пейсын, Ёлва, Вець-Ю, Ёль, Чуб, Газ-Ю, Ачым, Муска і іншыя рэкі і ручаі[2].
На рацэ горад Емва.