From Wikipedia, the free encyclopedia
«Выратаваць шарагоўца Раяна» (англ.: Saving Private Ryan) — амерыканскі эпічны ваенны фільм 1998 года рэжысёра Стывена Спілберга паводле сцэнара Роберта Родата. Апісвае гістарычныя падзеі Другой сусветнай вайны, як высадка ў Нармандыі. У галоўных ролях зняліся Том Хэнкс, Том Сайзмар, Эдуард Бёрнс, Мэт Дэйман і іншыя. Фільм з'яўляецца сумеснай вытворчасцю DreamWorks Pictures, Paramount Pictures, Amblin Entertainment і Mutual Film Company, прычым DreamWorks распаўсюджвала фільм у Паўночнай Амерыцы, а Paramount прасоўваў фільм на міжнародным узроўні.
Фільм атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру прэміі «Залаты Глобус». Акрамя таго, кінастужка была намінавана на адзінаццаць прэмій «Оскар», але стала лаўрэатам толькі пяці ўзнагародаў за найлепшую рэжысуру, найлепшы мантаж фільму, найлепшую аператарскую працу, найлепшы гук і найлепшы мантаж гуку. Галоўны ж тытул найлепшага фільму прэміі «Оскар» стаў фільм «Закаханы Шэкспір».
У наш час пажылы мужчына разам з сям’ёй наведвае могілкі Нармандыі. Ля надмагілля ён становіцца на калені, успамінаючы былыя дні. Раніцай 6 чэрвеня 1944 года амерыканскія салдаты высаджваюцца на пляжы Омаха ў рамках аперацыі па ўварванні ў Нармандыю. Яны нясуць вялікія страты пры штурме ўмацаваных абарончых пазіцый Германіі. Капітан Джон Мілер (Том Хэнкс) з 2-га батальёна рэйнджараў вядзе прарыў з пляжу. Дзесьці ў іншым месцы на пляжы мёртвы жаўнер ляжыць тварам у крывавым прыбоі, на яго камуфляжы напісана Ш. Раян.
У Вашынгтоне, у ваенным дэпартаменце генерал Джордж Маршал (Харві Прэснел) даведваецца, што трое з чатырох сыноў сям’і Раян былі забіты на вайне за кароткі час. Дэніел Раян у Новай Гвінеі незадоўга да высадцы ў Нармандыі, Шон Раян на пляжы Омаха і Пітэр Раян на пляжы Юта. Чацвёрты сын, Джэймс Фрэнсіс Раян (Мэт Дэйман), знаходзіцца ў 101-й паветрана-дэсантавай дывізіі недзе ў Нармандыі. Прачытаўшы ўслых ліст Біксбі, які напісаў Аўраам Лінкальн, Маршал загадвае знайсці адзінага ацалелага Раяна і вярнуць яго дадому.
Праз тры дні пасля высадкі Мілер атрымлівае загад знайсці Раяна і вярнуць яго назад. Ён абірае сем чалавек са сваёй кампаніі, каб выканаць загад. Яны прыязджаюць у Нёвіль, дзе сустракаюць атрад 101-й дывізіі, які змагаецца супраць ворага. Аднаго вайскоўца з атраду, Эдрыена Капарза (Він Дызель), забівае нямецкі снайпер. Мілер і атрад знаходзяць шарагоўца Джэймса Раяна, але высвятляюць, што той – Джэймс Фрэдэрык Раян. Ад праходзячых міма салдат Мілер даведваецца, што Раян, якога трэба выратаваць, абараняе важны мост у Рамеі, таму атрад накіроўваецца туды.
Фільм быў ухвалены крытыкамі і гледачамі. Была асабліва адзначана праца Стывена Спілберга ў стварэнні рэалістычных батальных сцэнах[16], а таксама ігра акцёраў[17]. Кінастужка мае рэйтынг 93% на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 139 аглядаў з сярэднім балам 8,64/10. Паводле словаў крытыкаў, чарговы раз Том Хэнкс паказаў добры выступ, а Спілберг стварыў дужа рэалістычны ваенны фільм, які практычна перайначыў жанр. Фільм таксама мае адзнаку 91 з 100 магчымых на «Metacritic» на аснове 35 аглядаў крытыкаў, што паказвае ўхвалу фільму[18].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.