From Wikipedia, the free encyclopedia
Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення (араб. القيادة العليا للجهاد والتحرير) — аб’яднанне іракскіх паўстанцаў на чале з Партыяй арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас) і Арміяй людзей накшбандзійскага ордэна (АЛНО). Вяло ўзброеную барацьбу супраць арміі ЗША, урада Ірака і некаторых мясцовых узброеных груповак.
Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення | |
---|---|
القيادة العليا للجهاد والتحرير | |
Ідэалогія | нацыяналізм, баасізм, суфізм |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам (сунізм) |
Лідары | Ібрагім Ізат ад-Дуры † (2007—2020) |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2007 |
Расфарміравана | 18 снежня 2011 (часова) |
Саюзнікі | Баас, Ісламская армія ў Іраку, Ісламская дзяржава (летам 2014) |
Праціўнікі | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, Ірак, Сілы народнай мабілізацыі, Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў |
80 000 чалавек (на 2015 год[1][2]) звыш за 1000 (2020) |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку, Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года |
У снежні 2006 года, пасля пакарання смерцю Садама Хусейна праз павешанне, што выклікала абурэнне ў яго прыхільнікаў, была створана суфійская арганізацыя «Армія людзей накшбандзійскага ордэна» (прадстаўнікі тарыката Накшбандзія)[3]. Падчас праўлення Хусейна суфіты займалі добрае становішча[3][4]. У першыя гады пасля падзення ўлады баасістаў і акупацыі Ірака суфіты не ўдзельнічалі ў маштабным суніцкім супраціве, у якім дамінавалі салафіты. Баявыя групы, звязаныя з Аль-Каідай, нападалі на суфітаў і іх святыя месцы, знішчалі магілы суфійскіх святых. Аднак часам суфіты і салафіты дзейнічалі сумесна — падчас бітвы за Эль-Фалуджу ў 2004 годзе, калі горад кантраляваў «Савет шуры муджахідаў», які прадстаўляў саюз салафітаў, суфітаў і баасістаў. Пасля нарастання хаосу і ўзроўню гвалту ў Іраку суфіты сталі скардзіцца на напады з боку шыітаў і ўзялі ў рукі зброю. З 2005 года пачалося фарміраванне суфійскіх узброеных груп[3].
НКДВ створана 3 кастрычніка 2007 года, у яго склад увайшлі 23 баявыя групы[5], у тым ліку найбуйнейшая суфійская паўстанцкая арганізацыя «Армія накшбандзійскага ордэна»[6]. Аб’яднанне ўзначаліў Ібрагім Ізат ад-Дуры, былы старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання і сакратар Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас).
У сваёй першай заяве «Найвышэйшае камандаванне» звярнулася да ЗША з патрабаваннямі: прызнаць арганізацыі супраціву адзінымі законнымі прадстаўнікамі Ірака, вывесці войскі з тэрыторыі Ірака, спыніць забойствы і разбурэнні, вызваліць зняволеных, кампенсаваць Іраку страты ад акупацыі[5].
У снежні 2011 года, у сувязі з вывадам замежных войск, кааліцыя баевікоў самараспусцілася, але ўжо праз тры гады аднавіла сваю дзейнасць
У гэты момант «Найвышэйшае камандаванне» стала ідэалагічным праціўнікам «Ісламскай дзяржавы». Першае выступае за свецкую дзяржаву ў міжнародна прызнаных межах Іраку, у той час як ІД імкнулася стварыць салафіцкі халіфат на тэрыторыі некалькіх дзяржаў. Ад-Дуры асуджаў дзеянні баевікоў па выгнанні хрысціян з Масула і пераследу езідаў, забараняючы сваім байцам нападаць на грамадзянскіх асоб незалежна ад іх этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці[7]. Аднак агульная варожасць да ЗША і новых уладаў прымушала іх у шэрагу выпадкаў супрацоўнічаць. Так, «Найвышэйшае камандаванне» разам з ІД прымала ўдзел у штурме Масула падчас летняга наступлення ІД на поўначы Ірака ў 2014 годзе[7][8].
Па стане на 2015 год «Армія людзей накшбандзійскага ордэна», якая з’яўлялася асновай «Найвышэйшага камандавання», лічыцца найбольш моцнай і ўплывовай паўстанцкай арганізацыяй у Іраку пасля ІД[7].
У 2007-м «Найвышэйшае камандаванне» выклала шэраг з васьмі умоў для правядзення перамоваў з амерыканскімі ўзброенымі сіламі[9]:
На 2007-ы год, акрамя прызначэння ад-Дуры кіраўніком групоўкі, Найвышэйшае камандаванне джыхаду і вызвалення таксама прызначыла ў свой Генеральны штаб яшчэ некалькіх чалавек[10]:
У склад арганізацыі ўваходзяць[9]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.