Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2020 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 19 сакавіка — 28 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 12 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Шахцёр (Салігорск) (2-і раз) |
Другое месца | БАТЭ (Барысаў) |
Трэцяе месца | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) |
Дубліруючыя склады | Дынама (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 211 800 (886 за гульню) |
Згуляна матчаў | 239 |
Забіта галоў | 704 (2.95 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Максім Скавыш (БАТЭ) (19 мячоў) |
← 2019 2021 → |
Турнір пачаўся яшчэ ў сакавіку, раней за тэрміны папярэдніх сезонаў. Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, з-за якой былі спынены турніры амаль па ўсім свеце, чэмпіянат Беларусі працягваўся ў звычайным рэжыме, толькі адзінкавыя матчы былі перанесены з-за ўспышак захворвання ў камандах. Таксама матчы пераносіліся рашэннем Беларускай федэрацыі футбола напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і ў часы пратэстаў у краіне з-за «форс-мажорных абставін»[1].
Турнір быў адзначаны ўпартай барацьбой за прызавыя месцы, якая вялася ад пачатку турніру і доўжылася да апошняга тура. У другой палове сезона ў асноўныя прэтэндэнты на чэмпіёнства выйшлі барысаўскі БАТЭ, салігорскі «Шахцёр» і гродзенскі «Нёман»; шэраг няўдач гродзенцаў і нічыя барысаўчан у апошнім туры прынеслі чэмпіёнства «Шахцёру». На другім месца застаўся БАТЭ, а бронзавыя медалі, упершыню ў сваёй гісторыі, заваявала жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».