Вязынка (Маладзечанскі раён)
вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вя́зынка[1] (трансліт.: Viazynka, руск.: Вязынка) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Вязынка, прытоку Іліі. Уваходзіць у склад Радашковіцкага сельсавета. Размешчана за 38 км ад Мінску, 40 км ад Маладзечна і 7 км ад шашы Мінск — Маладзечна.[2]
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Вёска
Вязынка
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Назву атрымала ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ад назвы былога фальварка, у якім нарадзіўся вялікі беларускі паэт.[2]
Станцыя Вязынка знаходзіцца прыблізна за 35 км на паўночным захадзе ад Мінска па маладзечанскай лініі Беларускай чыгункі[3].