![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Fener_Rum_Lisesi.jpg/640px-Fener_Rum_Lisesi.jpg&w=640&q=50)
Вялікая школа нацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вялікая школа нацыі» (грэч. Μεγάλη του Γένους Σχολή, турэцк.: Özel Fener Rum Lisesi) — найстарэйшая і самая прэстыжная грэчаская праваслаўная школа ў Стамбуле (Турцыя).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/14/Fener_Rum_Lisesi.jpg/640px-Fener_Rum_Lisesi.jpg)
Заснавана ў 1454 годзе Матэасам Камарыётсам, хутка стала школай для «высакародных» грэчаскіх і балгарскіх сем'яў Асманскай імперыі. Тут вучыліся многія асманскія міністры, а таксама валашскія і малдаўскія князі, якія прызначаліся асманскім урадам. Напрыклад яе скончыў Дзмітрый Кантэмір.
Цяперашні будынак Школы размешчана недалёка ад царквы Святога Георгія ў раёне Фенер, які з'яўляецца рэзідэнцыяй Канстанцінопальскага Патрыярха. Сярод мясцовых жыхароў вядома таксама як Чырвоны замак і Чырвоная школа.