Турэцкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Турэцкая мова (саманазва: Türk dili, скарочана Türkçe [ˈtyɾct͡ʃe̞]) — афіцыйная мова Турцыі, адносіцца да цюркскіх моў. У якасці альтэрнатыўнай назвы ў цюркалогіі выкарыстоўваецца таксама Türkiye Türkçesi (турэцкая цюркская).
Хуткія факты Турэцкая мова, Саманазва ...
Турэцкая мова | |
---|---|
Саманазва | Türkçe, Türk dili |
Краіны | Турцыя, Кіпр, Балгарыя, Паўночная Македонія, Румынія, Грэцыя, Ірак, Сірыя, Азербайджан, Албанія, Германія, Расія, Казахстан |
Афіцыйны статус |
Турцыя
|
Арганізацыя, якая рэгулюе | Турэцкае лінгвістычнае таварыства |
Агульная колькасць носьбітаў | ~70,8 млн[1] |
Рэйтынг | 21 |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінка (турэцкі алфавіт) |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | тур 693 |
ISO 639-1 | tr |
ISO 639-2 | tur |
ISO 639-3 | tur |
WALS | tur |
Ethnologue | tur |
ABS ASCL | 4301 |
IETF | tr |
Glottolog | nucl1301 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Закрыць
Існуе мноства дыялектаў турэцкае мовы, аснову турэцкай літаратурнай мовы сёння ўтварае стамбульскі дыялект. Акрамя таго, у турэцкай мове адрозніваюць дунайскі, эскішэгірскі (у вілаеце Эскішэгір), разградскі, дынлерскі, румелійскі, караманскі (у вілаеце Караман), адрыянопальскі (м. Эдырнэ), газіянтэпскі, дыялект р-на м. Урфы і шэраг іншых.
Сучасная турэцкая мова адносіцца да паўднёва-заходніх (або заходне-агузскіх) цюркскіх моў.