From Wikipedia, the free encyclopedia
Некта́р — цукрыстая вадкасць, сакрэт нектарнікаў кветкавых раслін. Уяўляе сабою водны раствор цукроў (пераважна цукрозы, глюкозы і фруктозы) з невялім дамешкам азоцістых рэчываў, арганічных кіслот, дэкстрынаў, мінеральных солей, спіртоў, ферментаў, фітагармонаў, эфірных алеяў і інш. Выдзяляецца пры цвіценні. Канцэнтрацыя нектару залежыць ад віду расліны, як і склад цукроў, і надвор'я, напрыклад, вільготнасці і інш., колькасць — таксама ад узросту расліны, стадыі цвіцення, часу дня, глебавых і іншых умоў.
Нектар некаторых ядавітых раслін і мёд з яго атрутныя для чалавека, часам для пчол.
Прываблівае да кветак жывёл-апыляльнікаў, пераважна насякомых, для якіх служыць кормам; уплывае на прарастанне пылку, апладненне, развіццё завязі і інш.; валодае бактэрыястатычным дзеяннем. Меданосныя пчолы ўздзеяннем ферментамі і выпарэннем ч. вады ператвараюць нектар у мёд.
Акрамя насякомых апыляльнікамі могуць быць птушкі (калібры) і некаторыя віды кажаноў. Некаторыя акацыі не толькі даюць прытулак мурашкам, але і выдзяляюць для іх нектар, таму што тыя абараняюць іх ад траваедных[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.